“Серебряная Свадьба” выпусціла першы афіцыйны кліп

У “Серебряной Свадьбы” з’явілася першае афіцыйнае відэа. Экранізацыю атрымала песня “Жизненный опыт” з альбома 2011 года “Сердечная мускулатура”.

Рэжысёрам кліпа выступіў Аляксандр Ткачэнка пры падтрымцы ўкраінскага тэлеканала АТВ. Відэа здымалася ў Адэсе напрыканцы лета. Як адзначыла Святлана Бень, гурт заўсёды марыў зняць відэа ў незвычайным месцы, а больш цудоўнага месца, чым Адэса, і прыдумаць немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі