Сербія зацікаўленая ў пастаўках малака з Беларусі

aif.ru
aif.ru

Сербія зацікаўленая ў пастаўках малака з Беларусі для сваёй кандытарскай вытворчасці. Гаворка пра гэта зайшла падчас 5-га пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як паведамляецца на сайце Мінсельгасхарча, двухбаковыя перамовы паказалі, што сербскі бок зацікаўлены ў працягу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю, а таксама ў павелічэнні тавараабароту паміж краінамі. Бакі ўжо дамовіліся аб правядзенні інспекцыі беларускіх малочных прадпрыемстваў. Яны пройдуць у студзені ў мэтах атэстацыі для паставак на сербскі рынак.

Акрамя таго, Беларусь і Сербія дамовіліся прапрацаваць магчымыя варыянты і перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з навукова-даследчымі арганізацыямі ў галіне сумеснага даследавання гатункаў раслін. Гаворка ідзе таксама аб селекцыі і насенняводстве люцэрны, цукровых буракоў.

Па выніках дзевяці месяцаў 2019 года тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж Беларуссю і Сербіяй вырас больш чым на 30% у параўнанні з такім самым перыядам 2018 года. Утрая павялічыўся экспарт, ён склаў 3,6 мільёна долараў ЗША.

Сёння Беларусь пастаўляе ў Сербію бульбу, насенне, сметанковае масла, некалькі гатункаў цыбулі і часнаку.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі