Селена Гомез адмяніла канцэрты ў Беларусі, Расіі ды Украіне

Артыстка сама паведаміла прыхільнікам пра адмену выступаў. "Ненавіджу расчароўваць людзей, але іншага выйсця няма. Праз праблемы з візамі я вымушаная адмяніць свае будучыя шоў у рамках "Stars Dance World Tour" у Беларусі, Расіі і ва Украіне. Сардэчна прыношу свае прабачэнні і веру, што ў будучыні вы яшчэ зможаце пабываць на маіх канцэртах", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Гомез.





Нягледзячы на афіцыйную заяву, шмат хто лічыць, быццам канцэрты адмянілі праз нізкі попыт на квіткі, інфармуе apelzin.ru.





Выступ 20-гадовай спявачкі ў "Мінск-Арэне" меў адбыцца 19 верасня.





Фота: apelzin.ru