Сектантаў пад Пензай выратуюць дэпутат Дубовік і мільянер Сцерлігаў

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Дубовік і расійскі мільянер Герман Сцерлігаў збіраюцца вывесці на паверхню сектантаў, якія чакаюць “канца света” ў зямлянцы пад расійскім горадам Пенза. Сярод іх знаходзіцца 12 беларусаў, у тым ліку дзеці.  Паводле інфармацыі агенцтва РИА “Новости”, з Беларусі на Пензеншчыну прыехала цэлая дэлегацыя. Праўдападобна, у яе складзе ёсць і сваякі сектантаў.

Мільянер Герман Сцерлігаў вядомы тым, што з’ехаў з Масквы ў вёску, займаецца гаспадаркай, выхоўвае дзяцей у праваслаўнай традыцыі.

Міліцыянты з ачаплення пакуль не дазволілі Сцерлігаву пагаварыць з сектантамі, бо для такога кантакту неабходны дазвол следчых органаў, а атрымаць яго ў выхадны дзень немагчыма, адзначае “Московский комсомолец”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі