“Саюз мусульман” запрашае Барата прыехаць працаваць у Казахстан

"Саюз мусульман Казахстана" заявіў, што пачаў перамовы з брытанскім комікам Сашай Баронам Коэнам пра здымкі новага фільма ў Алма-Аце.
Коэн, вядомы скандальнай роляй выдуманага казахстанскага журналіста Барата Сагдзіева. Фільм з яго удзелам паказваўся ў многіх краінах свету, але ў Казахстане і Расіі гэтая карціна была забароненая.

Старшыня "Саюзу мусульман Казахстана" Мурат Целібекаў спадзяецца, што Коэн пагодзіцца на ўдзел у праекце з бюджэтам у мільён долараў пад назвай "Сага пра казахстанскую яму".

У аснову сюжэту будучага гумарыстычнага фільма будзе пакладзеная гісторыя пра велізарны катлаван ў цэнтры Алма-Аты, выкапанага з мэтай будаўніцтва самага вялікага ў СНД падземнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра.

З дапамогай фільма "Саюз мусульман” разлічвае прыцягнуць увагу ўладаў да катлавана, які пустуе з 2007 года.

bbcrussian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі