Савецкае РУУС у Мінску ачапілі з-за падазроных сумак

Савецкае РУУС у Мінску ачапілі з-за падазроных сумак

26 верасня будынак РУУС Савецкага раёна Мінска ачапілі і выклікалі брыгаду сапёраў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Прычынай гэтага сталі падазроныя сумкі, якія прывёз у міліцыю таксовец.

Адна са службаў таксі прыняла заказ ад кліента на дастаўку ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Таксовец прывёз у аэрапорт пасажыра і ягоныя вялікія сумкі. Мужчына на выгляд арабскай нацыянальнасці, прыехаўшы ў аэрапорт, папрасіў пачакаць яго і пайшоў у банк мяняць грошы, бо не меў пры сабе беларускіх рублёў для аплаты паездкі. У багажніку таксоўкі пасажыр пакінуў свае рэчы. Праз доўгі час мужчына не вярнуўся. Тады таксовец павёз сумкі ў міліцыю.

Супрацоўнікі Савецкага РУУС ачапілі будынак, эвакуявалі людзей і выклікалі сапёраў. Выбуховых прыладаў у сумках не знайшлі.

Цяпер ідзе праверка і высвятляецца ўладальнік сумак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі