Саўмін застрахаваў планшэты перапісчыкаў 2019 года

Фота: www.sb.by
Фота: www.sb.by

Савет міністраў застрахаваў планшэты, з дапамогай якіх у 2019 годзе будзе праводзіцца перапіс насельніцтва Беларусі. Пастанову №707 пра гэта прэм'ер-міністр Сяргей Румас падпісаў 1 кастрычніка 2018 года. 6 кастрычніка яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

За аплату страхавых унёскаў адказвае Мінфін, страхоўка будзе набытая "у межах сродкаў, якія прадугледжваюцца ў 2017 — 2020 гадах на названыя мэты [перапіс насельніцтва. — Еўрарадыё] Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту". Сродкі на правядзенне перапісу вылучаюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Раней было вядома, што ад няшчасных выпадкаў будуць застрахаваныя самі перапісчыкі.

Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 года. Апошні такі перапіс праводзіўся 10 гадоў таму.

Упершыню перапіс правядуць абсалютна без папяровых носьбітаў — з выкарыстаннем планшэтных кампутараў. Акрамя таго, анкету можна будзе запоўніць онлайн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі