Саўмін забараніў замежным інвестарам прадаваць акцыі "Сінэва"

Кампанія "Сінэва" / Яндэкс
Кампанія "Сінэва" / Яндэкс

Савет міністраў забараніў замежным уласнікам прадаваць акцыі кампаніі "Сінэва". Яе разам з кампаніяй "Нерухомасць Усход" унеслі ў спіс замежных інвестараў, якім забараняецца адчужэнне прыналежных ім акцый беларускіх кампаній, перадае БЕЛТА.

Гаворыцца, што гэты дакумент падпісаны "з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі".

10 лістапада стала вядома, што шведскія ўласнікі "Сінэва" збіраюцца прадаць сваю долю ў кампаніі расіянам. На сёння "Сінэва" — адна з найбуйнейшых дыягнастычных сетак Беларусі: яна мае лабараторыі і пункты здачы аналізаў у 25 гарадах краіны.

А 11 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць замежным інвестарам выходзіць з беларускіх кампаній. Ён прыгразіў, што такія кампаніі будуць нацыяналізаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі