Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open
![Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sasnovich_2.jpg.webp?itok=fOLkstVw)
Беларуска Аляксандра Сасновіч і амерыканка Тэйлар Таунсенд выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У матчы 1/16 фіналу яны былі мацнейшымі за польска-японскі дуэт Алісія Расольска / Эры Хадзумі — 6:2, 7:6 (8:6).
За выхад у чвэрцьфінал Сасновіч і Таунсенд пазмагаюцца з кітайскім тандэмам Тайбэя Чань/Лаціша Чан.
Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці зняліся з турніру перад матчам 1/16 фіналу.
Арына Сабаленка разам з бельгійкай Элізе Мертэн у 1/8 фіналу згуляюць з чэшскім дуэтам Барбора Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.