Вы тут

Сасновіч прайграла Вінус Уільямс на турніры ў Бірмінгеме

j48tennis.net

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (36 WTA) прайграла амерыканцы Вінус Уільямс (55) на турніры ў Бірмінгеме. Матч 1/16 фіналу прайшоў у двух сетах — 3:6, 4:6, і беларуска не змагла нічога супрацьпаставіць дасведчанай саперніцы.

Раней іншая беларуская спартсменка, Арына Сабаленка (10), прайграла на старце турніру прадстаўніцы Кітая Се Шувэй — 3:6, 6:2, 6:7 (1:7).

Турнір у Бірмінгеме належыць да катэгорыі "прэм'ер", яго прызавы фонд складае 935 тысяч долараў.