Сасновіч прайграла ўжо на старце Аustralian Open

Сасновіч прайграла ўжо на старце Аustralian Open

Аляксандра Сасновіч прайграла ўжо на старце Аustralian Open. Беларуская тэнісістка, 77-я ў сусветным рэйтынгу, саступіла прадстаўніцы КНР Жэн Сінвэнь, 111-й ракетцы свету — 3:6, 6:1, 6:7(5:10). Іх паядынак працягваўся 2 гадзіны і 22 хвіліны.

У панядзелак на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі стартуе Вікторыя Азаранка (25). Яе саперніца — Панна Удвардзі (98) з Венгрыі. Матч Арыны Сабаленка (2) і Сторм Сандэрс (135) з Аўстраліі прызначаны на аўторак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі