Сасновіч прайграла першай ракетцы свету пасля дзвюхгадзіннага паядынку

На турніры ў Цынцынаці беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (47-ы нумар у рэйтынгу WTA) прайграла першай ракетцы свету Наомі Осацы з Японіі — 6:7 (3:7), 6:2, 2:6. 

Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 7 хвілінаў. 

Як паведамлялася раней, першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (9) выйграла ў кітаянкі Чжэн Сайсай (39). А Вікторыя Азаранка (40) выбыла з турніру, прайграўшы харватцы Доне Векіч (26). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.