Сарваўся сённяшні канцэрт Джо Банамасы ў Мінску (абноўлена)

Яшчэ ў 12 гадзінаў 18 кастрычніка ў аддзеле дзяржаўных, спецыяльных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі не выключалі, што канцэрт Джо Банамасы будзе перанесены на іншы дзень. "Джо Банамаса ў Мінск прыехаць не паспеў, ён захварэў. Але канцэрт можа адбыцца ў іншы дзень, гэта абмяркоўваецца. Напэўна пакуль што сказаць не можам", — каментавалі для Еўрарадыё ў Палацы Рэспублікі.

Але ў выніку канцэрт усё ж адмянілі канчаткова. Джо Банамаса (Joe Bonamassa) мусіў выступаць у Палацы Рэспублікі 18 кастрычніка. Але гітарыст захварэў на ларынгіт, пра гэта ён піша ў сваім твітары.

Арганізатары абвясцілі, што квіткі можна вярнуць у касы Палаца Рэспублікі цягам месяца — па 18 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі