Саратаўскага актывіста асудзілі за "Пуцін пiдрахуй" (відэа)

Юрыста Міхаіла Шапавалава затрымалі 6 траўня на мітынгу ў падтрымку палітвязняў за плакат з украінскім словам "пiдрахуй" (падлічы). На плакаце Шапавалава гаварылася "Пуцін пiдрахуй астатнія свабоды дні".



7 траўня суд прызнаў юрыста вінаватым у дробным хуліганстве. Яму прысудзілі адны суткі арышту і вызвалілі ў зале суда.



Пасля паседжання, якое доўжылася больш за восем гадзінаў, на выхадзе з залы суда былі затрыманыя прыхільнікі Шапавалава. Як адзначае ВВС, яны прыйшлі ў футболках з надпісамі "Свабоду Шапавалаву! Путiн підрахуй полiтических ув'язненых" (Пуцін, падлічы палітычных зняволеных).



Нагадаем, што 6 траўня ў Маскве ды іншых гарадах Расіі прайшоў мітынг салідарнасці з тымі, каго пераследуюць за сутычкі з паліцыяй на Балотнай плошчы год таму.

За плакаты "Пуцін пiдрахуй" затрымліваюць ужо і ў Маскве, паліцыя схапіла беларуса (фота)


Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі