Сапёры знайшлі ў снарадзе грошы (фота)

Сапёры знайшлі ў снарадзе грошы (фота)

У Эстоніі ў Пярнускім павеце сапёры падчас ліквідацыі знойдзенага ў зямлі 150-міліметровага снараду высветлілі, што ў ім замест выбухоўкі былі... грошы. Іх схавалі, хутчэй за ўсё, падчас Першай сусветнай вайны. Грошы добра захаваліся. Гэта банкноты 1898-1910 гадоў, выпушчаныя ў Расійскай імперыі. Сапёры налічылі 5100 рублёў, інфармуе rus.err.ee.

Спецыялісты паспрабуюць высветліць, хто ж мог схаваць грашовы скарб у снарад. Адзначаецца, што знаходка мае культуралагічную каштоўнасць. Яна трапіць у адзін з музеяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі