Санітар у Барысаве памёр ад пнеўманіі на наступны дзень пасля шпіталізацыі

Санітар у Барысаве памёр ад пнеўманіі на наступны дзень пасля шпіталізацыі

У Барысаве ад пнеўманіі памёр санітар брыгады хуткай дапамогі Уладзімір Фралоў

Як перадае Радыё "Свабода", 18 траўня мужчыну шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт, а на наступны дзень ён памёр у рэанімацыі. Прычынай сьмерці стала пнеўманія. Калегі мяркуюць, што санітар хварэў на COVID-19.

60-гадовы Фралоў адпрацаваў на станцыі хуткай дапамогі ў Барысаве больш за 20 гадоў. Падчас эпідэміі каранавірусу ён працаваў у брыгадзе, якая перавозіла пацыентаў на машыне хуткай дапамогі. Па словах калег, брыгада Фралова не перавозіла тых, хто меў пацверджаны дыягназ каранавірус. Але гэта не выключае магчымага кантакту з інфікаванымі пацыентамі. 

Загадчык цэнтральнай раённай лякарні ў Барысаве заявіў журналістам, што Фралоў памёр ад інфаркту. У пасведчанні аб смерці, сцвярджае "Свабода", напісана, што прычынай смерці стаў сіндром рэспіратарнага разладу, выкліканы двухбаковай пнеўманіяй. 

Калегі санітара кажуць, што тэст на каранавірус яму не рабілі. Але ад звычайнай пнеўманіі так хутка не паміраюць, дадаюць яны.

Раней паведамлялася, што ў Барысаве памерлі фельчар хуткай дапамогі Васіль Ліпінін і медсястра Таццяна Кавалёнак. У іх быў выяўлены каранавірус.

Таксама вядома, што сярод медыкаў, заражаных каранавірусам, памерлі медсястра ў Пінску і доктар у Салігорску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі