Самы дарагі дыск J:Морс выкладзены ў Сеціва (слухаць)

Адзіны экзэмпляр складанкі рарытэтаў J:Морс "Фотаздымкі 2003-2014" прададзены за 23 з паловай мільёны. На адкрытым інтэрнет-аўкцыёне дыск набыў мінчанін Сяргей Ждановіч, прадстаўнік кампаніі Digital Gravitation, якая займаецца распрацоўкай мабільных прылажэнняў. Атрыманыя ад продажу грошы пойдуць на лячэнне і дэльфінатэрапію хворага хлопчыка Стаса Кірылава.


Дыск складзены з рэдкіх і невыдадзеных раней запісаў "Морсаў". На ім можна пачуць песні "Фотаздымкі" і "Контрразведка", "Піва" і "Моё солнце" па-англійску. А таксама нечаканыя версіі трэкаў "Дождём" і "Web-дизайн" і іншыя.


Па ўмовах аўкцыёну менавіта ад пераможцы залежала, ці пачуе хто-небудзь апроч яго морсаўскія рарытэты. Сяргей Ждановіч упэўнены, што "творчасць не можа існаваць без людзей, якія яе слухаюць і любяць", таму ён дазволіў выкласці складанку для праслухоўвання і спампоўкі.

Усім, хто хоча дапамагчы Стасу Кірылаву, можна пералічыць любую суму на дабрачынныя рахункі ў філіяле № 514 ОАО АСБ "Беларусбанк". УНП 100420097 МФО 153001614. Беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382102369 на дабрачынны рахунак №000003 у філіяле № 514/327. Прызначэнне плацяжа: на рахунак Сафонавай Аляксандры Уладзіміраўны для лячэння Кірылава Станіслава Дзянісавіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі