Вы тут

Саміт Еўрасаюза ўхваліў абноўленае пагадненне па Brexit

Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер / Reuters

Саміт Еўрасаюза ўхваліў абноўленае пагадненне па Brexit. Пра гэта ў Бруселі заявіў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск. Паводле яго слоў, зацверджаная дата выхаду Вялікабрытаніі з ЕС — 1 лістапада 2019 года. Цяпер дакумент мусіць ухваліць брытанскі парламент. Ён збярэцца на пасяджэнне 19 кастрычніка.

Раней пра дасягненне пагаднення па Brexit заявілі кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.