Саліст ABBA раскрытыкаваў "Еўрабачанне"

Былы саліст легендарнага гурта ABBA Бэні Андэрсан раскрытыкаваў штогадовы песенны конкурс "Еўрабачанне", які сёлета праходзіць у Маскве.

На думку артыста, з сумленнага музычнага конкурсу "Еўрабачанне" ператварылася ў буйное палітычнае мерапрыемства.

"На сённяшні дзень гэта выдатнае тэлевізійнае шоў, якое на самой справе нічога не значыць для свету музыкі, ― кажа Бэні, ― Я не гляджу "Еўрабачанне", яно стала занадта грандыёзным. У 1974 годзе гэта быў сапраўдны музычны конкурс, які адкрываў новыя таленты. Ён адышоў ад сваёй арыгінальнай музычнай канцэпцыі. Але, як тэлевізійнае шоў, гэта даволі цікава".

Нагадаем, што ў 1974 годзе ABBA стала пераможцам "Еўрабачання", з легендарнай кампазіцыяй "Waterloo".

siteua.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі