Салігорскую праваабаронцу Яну Палякову невядомая жанчына ўдарыла нажом

На салігорскую праваабаронцу Яну Палякову сёння здзейснены чарговы напад. На 16 гадзін у яе быў прызначаны суд.
Напярэдадні яго да яе дадому прыйшла незнаёмая жанчына, якая ўдарыла праваабаронцу вострым прадметам у плячо. Паляковай удалося выштурхнуць жанчыну за дзверы і выклікаць хуткую.

Затым праваабаронца пакінула заяву ў міліцыю і ўзяла накіраванне на медэкспертызу. На думку Паляковай, яе ўдарылі нажом. Пасля гэтага яна прыйшла ў суд, дзе высветлілася, што справа ў адносінах да яе распачата па заяве грамадзянкі, якая на яе напала. Нібыта праваабаронца збіла яе яшчэ ў жніўні 2008 года.

Нагадаем, раней на Палякову ўжо нападалі двойчы. Аднойчы яе збілі супрацоўнікі міліцыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі