Вы тут

Салігорскі "Шахцёр" у Кубку Беларусі перамог "Узду" і згуляе з "Гомелем"

Гарнякі забілі гол / vk.com/fcshakhterby

19 ліпеня прайшоў перанесены матч 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. "Узда" прайграла салігорскаму "Шахцёру" — 0:3. Два галы былі забітыя ў першым тайме, адзін — на апошніх хвілінах гульні. У канцы другога тайма госці яшчэ не рэалізавалі 11-метровы.

Лёсаванне 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі прайшло яшчэ тыдзень таму. "Гомель" дачакаўся саперніка, якім стаў "Шахцёр". Матчы гэтага раўнда пройдуць у пачатку жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.