Сацыёлагі: Кожны трэці беларус не ўжывае спіртныя напоі

Сацыёлагі: Кожны трэці беларус не ўжывае спіртныя напоі

Кожны трэці беларус (34,9%) не ўжывае спіртныя напоі і вядзе абсалютна цвярозы лад жыцця. Пра гэта сведчаць вынікі ананімнага анкетавання, праведзенага вясной 2017-га Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Шкоду ад алкаголю для здароўя прызнае кожны другі з удзельнікаў ананімнага апытання (50,3%), а кожны дзясяты не прызнае. Піва ўжываюць каля 16%, моцныя алкагольныя напоі — 21,7%, слабаалкагольныя напоі — 23,4% удзельнікаў анкетавання.

Кожны пяты апытаны выказаўся за забарону гандлю алкаголем у інтэрнэце. Кожны трэці лічыць, што гэтага недастаткова. Амаль 18% палічылі такую забарону неэфектыўнай, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі