Сацыял-дэмакраты Статкевіча зладзяць другую сесію ўстаноўчага з'езду

Другая сесія ўстаноўчага з'езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) адбудзецца да канца 2009 года. Такое рашэнне было прынята 15 жніўня на паседжанні аргкамітэта па стварэнні партыі. Як адзначае БелаПАН, пэўную дату ў партыі пакуль не прызначылі, бо могуць з'явіцца праблемы з арэндай памяшкання. Старшыня аргкамітэта Мікалай Статкевіч заявіў, што, хутчэй за ўсё, другая сесія адбудзецца ў лістападзе.

Палітык нагадаў, што першая сесія ўстаноўчага з'езду прайшла ў лістападзе 2007 года. На ёй было прынятае рашэнне, што другая сесія павінна адбыцца на працягу двух гадоў. Гэты перыяд БСДП (Народная Грамада) законна існуе ў рангу аргкамітэта па стварэнні партыі, што дазваляе яе актывістам не трапляць пад дзеянне артыкула Крымінальнага кодэкса за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі