Вы тут

Сабаленка захавала ў рэйтынгу 14-е месца, Азаранка апусцілася на 50-е

Арына Сабаленка / БЕЛТА

У панядзелак з'явіўся абноўлены рэйтынг WTA. Арына Сабаленка, якая святкавала перамогу на турніры ў кітайскім Ухані, захавала за сабой 14-е месца. Вікторыя Азаранка апусцілася з 47-га на 50-е месца, а Аляксандра Сасновіч — з 51-га на 60-е месца.  

Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца аўстралійка Эшлі Барці. Няма зменаў і ў першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.