Сабаленка выйшла ў паўфінал Australian Оpen

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / j48tennis.net

Арына Сабаленка (2-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал Australian Оpen. У аўторак у матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка ў двух сэтах абыграла Барбару Крэйчыкаву (11) з Чэхіі — 6:2, 6:3.

Наступная саперніца — амерыканка Како Гаўф (4). У чвэрцьфінале яна перамагла ўкраінку Марту Касцюк (37) — 7:6, 6:7, 6:2. Іх паядынак працягваўся больш за тры гадзіны.

Год таму Сабаленка выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. У фінале US Open-2023 Гаўф абыграла беларуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі