Вы тут

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Дубаі, дзе сустрэнецца з Халеп

Арына Сабаленка / twitter.com/wta

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Дубаі. 19 лютага ў паядынку 1/8 фіналу беларуска абыграла Элізэ Мертэнс з Бельгіі — 6:4, 6:3. Для гэтага спатрэбілася паўтары гадзіны. У 1/4 фіналу Арыну чакае матч з румынкай Сімонай Халеп, 2-й ракеткай свету.

Цікава, што з Мертэнс Сабаленка выступае ў парным разрадзе. І нярэдка яны гуляюць паміж сабой у разрадзе адзіночным. Напрыклад, на малым выніковым турніры WTA ў канцы мінулага года.

Прызавы фонд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі складае 2 млн 600 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.