Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Аўстраліі

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / gettyimages.at

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене ў Аўстраліі. У чацвер у матчы 1/8 фіналу другая ракетка свету абыграла ў двух сэтах Чжу Лінь (33-ю ў рэйтынгу WTA) з КНР — 6:1, 6:0.

Наступная саперніца — Дар'я Касаткіна з РФ, 18-я ракетка свету.

Раней у 1/4 фіналу выйшла Вікторыя Азаранка. У пятніцу яна сустрэнецца з Аленай Астапенка (12) з Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі