Вы тут

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Адэлаідзе

Арына Сабаленка / twitter.com/wta

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе. У 1/8 фіналу беларуска ў двух сэтах перамагла амерыканку Бернарду Пера — 7:6, 6:2. Сабаленка — 12-я ракетка свету, яе саперніца — 70-я.

За выхад у паўфінал Арына Сабаленка пазмагаецца з румынкай Сімонай Халеп, якая ў сусветным рэйтынгу займае чацвёрты радок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.