Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Мадрыдзе. У чацвер у другім крузе беларуская тэнісістка ў двух сэтах абыграла румынку Сарану Кырсця — 6:4, 6:3. Сабаленка — 2-я ракетка свету, яе саперніца ў сусветным рэйтынгу займае 44-е месца. 

WTA нагадвае, што ў Арыны Сабаленка 24-я перамога ў 2023 годзе. Наступная саперніца — калумбійка Каміла Асорыё (115), якая ў 1/32 фіналу абыграла ўкраінку Марту Касцюк — 3:6, 6:4, 6:3.

Вікторыя Азаранка разам з Беатрыс Хадад-Мая з Бразіліі выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі