Вы тут

Сабаленка выйграла першы паядынак на выніковым турніры WTA

Арына Сабаленка / firstsportz.com

Арына Сабаленка выйграла першы паядынак на выніковым турніры WTA, які праходзіць у Мексіцы. Беларуская тэнісістка ў цяжкай барацьбе абыграла Ігу Свёнтэк з Польшчы — 2:6, 6:2, 7:5. Сабаленка — 2-я ракетка свету, яе саперніца — 9-я. Іх сустрэча працягвалася 2 гадзіны і 20 хвілін.

На старце турніру Арына Сабаленка прайграла Пауле Бадоса з Іспаніі — 4:6, 0:6. Для выхаду ў паўфінал беларусцы трэба абыграць Марыю Сакары з Грэцыі, 6-ю ракетку свету. Гульня адбудзецца 15 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.