Вы тут

Сабаленка выйграла буйны тэнісны турнір у Досе

Reuters

Беларуская теннистка Арына Сабаленка выйграла буйны турнір катэгорыі "Прэм'ер" ў катарскай Досе з прызавым фондам 2,9 мільёна долараў. У фінале беларуска ўпэўнена абыграла чэшскую тэнісістку Петру Квітаву з лікам 6:3, 6:3.

За перамогу ў Досе Сабаленка атрымала 605 тысяч долараў.

Тэнісістку ужо павіншаваў з перамогай кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў нязломны спартыўны характар ​​і сілу духу спартсменкі і заявіў, што "сваёй прыгожай гульнёй ты падарыла сапраўднае свята ўсім беларускім заўзятарам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.