Сабаленка — у чвэрцьфінале Уімблдона

Сабаленка — у чвэрцьфінале Уімблдона

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона. У 1/8-й беларуска абыграла Алену Рыбакіну з Казахстана, 20-ю ракетку свету — 6:3, 4:6, 6:3. Паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны.

Наступная саперніца чацвёртай ракеткі свету — 24-я ў сусветным рэйтынгу Онс Жабер з Туніса. Матч прызначаны на 6 ліпеня.

Выхад у 1/4 фіналу дазваляе Сабаленка стаць 3-й ракеткай свету.

Ілля Івашка (79) з Уімблдонам развітаўся — дайшоў да 1/8-й фіналу, дзе прайграў Матэа Берэціні (9) з Італіі — 4:6, 3:6, 1:6.

Сабаленка — у чвэрцьфінале Уімблдона
Алена Рыбакіна / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі