Вы тут

Сабаленка стартавала з перамогі на турніры ў Страсбургу

Арына Сабаленка / twitter.com/WTA

Арына Сабаленка стартавала з перамогі на турніры ў Страсбургу. 21 верасня яна абыграла ў двух сэтах аўстралійку Элен Перэс — 6:4, 6:3. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

Сабаленка на сённяшні дзень з'яўляецца 12-й ракеткай свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 239-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.