Вы тут

Сабаленка стала чацвёртай ракеткай свету

Арына Сабаленка / reuters.com

У абноўленым рэйтынгу WTA Арына Сабаленка стала чацвёртай ракеткай свету. Да канца лютага 2022-га яна была другой, але пачала апускацца — спачатку на трэцяе, а ў сакавіку — на 5-е месца. Цяпер жа зноў пачынае пад'ём. Марыю Сакары з Грэцыі яна абышла толькі на 6 ачкоў.

Вікторыя Азаранка з 17-га апусцілася на 18-е месца, а Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 51-ы радок.

Першай ракеткай свету застаецца Іга Свёнтак з Польшчы.

У рэйтынгу АТП Ілля Івашка на 44-м месцы (быў 42-м), Ягор Герасімаў — на 157-м (152). Першай ракеткай свету застаецца серб Новак Джокавіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.