Вы тут

Сабаленка прайграла Халеп у чвэрцьфінале турніру ў Дубаі

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка не прабілася ў паўфінал тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі (прызавы фонд — 2 млн 600 тысяч долараў). У матчы 1/4 фіналу з другой ракеткай свету Сімонай Халеп беларуска выйграла першы сэт (6:3), але пасля румынка ўзяла два наступныя (2:6, 2:6). На жаль, Сабаленка дапусціла шмат памылак у трэцім сэце і аблегчыла задачу саперніцы, якая да таго ж гуляла выдатна. Паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны.

Беларуска на сённяшні дзень 13-я ракетка свету.

Сімона Халеп / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.