Вы тут

Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў Сан-Хасе

WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў амерыканскім Сан-Хасе. У паўфінальным паядынку наша спартсменка, якая мае 10-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, перамагла ў двух сэтах Донну Векіч з Харватыі (25) — 6:4, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 19 хвілінаў.

Раней Векіч у 1/8 фіналу выбіла з турніру беларуску Вікторыю Азаранка.

Саперніцай Сабаленка ў фінале стане кітаянка Сайсай Чжэн (55), якая перамагла прадстаўніцу Грэцыі Марыю Сакары — 7:6, 6:2.