Сабаленка перамагла Сасновіч у стартавым паядынку турніру ва Ухані
![Сабаленка перамагла Сасновіч у стартавым паядынку турніру ва Ухані](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalenka_twitt_wta.jpg.webp?itok=TeKzMXQ3)
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (13 WTA) перамагла сваю калегу па камандзе Аляксандру Сасновіч (50) на турніры ва Ухане. У стартавым паядынку адзіночнага разраду беларускі згулялі з лікам 6:1, 6:2.
Для Сабаленка стаіць задача абараніць чэмпіёнскі тытул — год таму яна выйграла турнір у кітайскім Ухані.
Наступнай саперніцай беларускі стане прадстаўніца ЗША Дэніэл Колінз (35), якая перамагла сваю зорную суайчынніцу Вінус Уільямс.