Вы тут

Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу, Азаранка — на 13-е

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка / wtatennis.com

Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA, Вікторыя Азаранка — на 13-е. Тыдзень таму яны займалі адпаведна 12-е і 14-е месцы. Беларускія тэнісісткі паспяхова выступілі на турніры ў Чэхіі, дзе дайшлі да фінала, у якім перамагла Сабаленка. Аляксандра Сасновіч паднялася з 93-га на 92-е месца.

У рэйтынгу лідыруе аўстралійка Эшлі Барці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.