Вы тут

Сабаленка і Азаранка захавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

pixabay.com

29 ліпеня быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. У першай дзясятцы зменаў не адбылося. Першы радок па-ранейшаму займае аўстралійка Эшлі Барці. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой 10-е месца, Вікторыя Азаранка — 38-е. Аляксандра Сасновіч пагоршыла сваё становішча, на мінулым тыдні яна была 42-й, цяпер яна 45-я. Вера Лапко апусцілася з 120-га на 121-е месца ў рэйтынгу.