Вы тут

Сабаленка і Азаранка захавалі свае месцы ў сусветным рэйтынгу

Вікторыя Азаранка / Reuters

Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка захавалі свае месцы ў рэйтынгу WTA, абноўлены варыянт якога з'явіўся ў панядзелак. Першая — 11-я ракетка свету, другая — 13-я. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 92-е месца. Лідыруе аўстралійка Эшлі Барці.

У абноўленым рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў Ягор Герасімаў падняўся з 83-га месца на 77-е, а Ілля Івашка апусціўся з 114-га на 115-е. Лідыруе серб Новак Джокавіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.