Вы тут

СААЗ дала ацэнку новаму штаму каранавіруса — варыянту B.1.1.529

Эмблема СААЗ / Ілюстрацыйнае фота РІА "Новости​"

Сусветная арганізацыя аховы здароўя на надзвычайным пасяджэнні ў пятніцу кваліфікавала новы штам каранавіруса — варыянт B.1.1.529 як той, "што выклікае занепакоенасць", паведамляе РІА "Новости".

СААЗ назвала новы штам каранавіруса грэчаскай літарай "амікрон". Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя Швейцарыі заявілі, што "амікрон" пераносіцца хутчэй за "дэльту".

Як паведамляла Еўрарадыё, новы небяспечны штам каранавіруса ўжо дабраўся да ЕС — ён знойдзены ў Бельгіі. Штам выяўлены ў чалавека, які вярнуўся ў Бельгію з-за мяжы, ён захварэў 22 лістапада. Раней першы выпадак заражэння новым штамам каранавіруса выявілі ў Ізраілі.

Варыянт B.1.1.529 мае 32 мутацыі, што з'яўляецца сур'ёзнай праблемай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.