Саакашвілі заклікае прыхільнікаў на мітынг “За імпічмент”

Саакашвілі заклікае прыхільнікаў на мітынг “За імпічмент”

Затрыманы ў Кіеве экс-прэзідэнт Грузіі і былы кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі заклікае сваіх прыхільнікаў на акцыю “За імпічмент”. Адпаведны зварот быў апублікаваны ў Фэйсбуку.

“Шаноўныя украінцы! Барыжныя ўлады мяне арыштавалі паводле ілжывых абвінавачанняў. Такім чынам яны хочуць запалохаць вас. Не бойцеся нічога, смела выходзьце на мірную нядзельную акцыю “За імпічмент!”. Разам абаронім Украіну ад карупцыі і бязладдзя”, — заявіў Саакашвілі.

3 снежня ў Кіеве прайшоў “Марш за народны імпічмент”, арганізаваны партыяй “Рух новых сілаў”. У маршы ўдзельнічала болей за 5 тысяч чалавек. Раніцай 5 снежня сілавікі спрабавалі затрымаць Міхаіла Саакашвілі, але прыхільнікі адбілі палітыка. Увечары 8 снежня ён быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.

Яму, у прыватнасці, інкрымінуюць спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацыі і схаванне іх злачыннай дзейнасці. Раней генпракурор Украіны Юрый Луцэнка заяўляў, што на фінансаванне мітынгаў за звяржэнне ўкраінскай улады прыхільнікі Саакашвілі атрымлі з Расіі 500 тысяч долараў.

Саакашвілі абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць свайго затрымання. Суд над ім адбудзецца сёння, 9 снежня — вырашыцца пытанне накот замены ўтрымання ў СІЗА на хатні арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі