Са Смаленшчыны ў Беларусь вярнулі 15 тон ласасёвай ікры

У пункце папярэдняга паведамлення "Красная Горка" на мяжы Беларусі і Смаленскай вобласці Расіі былі затрыманыя 15 тон ласасёвай ікры. Рассельгаснагляд загадаў вярнуць тавар пастаўшчыку — адкрытаму акцыянернаму таварыству "Белрыба", піша сайт smolensk-i.ru.

Расійскі бок спаслаўся на парушэнні ў ветэрынарным сертыфікаце. У ім не было ўказана, ці праводзілася экспертыза прадукту, з якой сыравіны ён зроблены і наколькі ён якасны і бяспечны для ўжывання ў ежу.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду адзначылі, што ААТ" Белрыба" атрымоўвае марожаную ікру з ЗША і Даніі. Пастаўкі з гэтых краін на тэрыторыю Расіі ўжо амаль год як забароненыя.

Таксама быў адзначаны нездавальняючы стан аўтамабіля, які перавозіў харчовыя прадукты.

Фота: smolensk-i.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі