Рыз Уізерспун перамагла Анджаліну Джолі і Кэмеран Дзіаз

31-гадовая актрыса Рыз Уізэрспун названая ў 2007 годзе самай высокаплатнай актрысай свету, па версіі выдання The Hollywood Reporter. Яе ганарар складае 15-20 мільёнаў долараў за ролю.

Летась Уізэрспун заняла другое месца з ганарарам у 15 мільёнаў долараў за карціну, саступіўшы Ніколь Кідман. Аднак у 2007 годзе аўстралійка не ўтрымалася на першым месцы і апусцілася ў рэйтынгу адразу на чацвёрты радок.

Узнагароджанне Кідман сёлета складала 10-15 мільёнаў долараў за ролю. У 2007 годзе адразу за Уізэрспун у спісе ідуць Анджэліна Джолі і Кэмерон Дзіаз. Іх ганарары складаюць у сярэднім 15 мільёнаў долараў.

Месцы ў рэйтынгу з пятага па восьмае занялі Рэнэ Зэлвегер, Сандра Балак і Джулія Робертс. Заробкі гэтых актрыс складалі 10-15 мільёнаў долараў за адну ролю.

Закрываюць спіс Дру Бэрымар і Джодзі Фостэр, ганарары якіх складаюць ад 10 да 12 мільёнаў долараў за фільм.

Нагадаю, што ў 2006 годзе Уізэрспун атрымала прэмію "Оскар" за карціну "Пераступіць рысу".

Фота: www.movieweb.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі