Рыхтуецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію

Рыхтуецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію

Рыхтуецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Эдгарс Рынкевічс. У чацвер у Рызе прайшлі яго перамовы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімірам Макеем.

Рынкевічс нагадаў, што запрашэнне наведаць Латвію з візітам Лукашэнку ў лютым перадаў латвійскі прэм'ер-міністр Марыс Кучынскіс. Аднак візіт збіраюцца зрабіць "насычаным", таму яго падрыхтоўка ідзе працяглы час, інфармуе БЕЛТА.

"Мы гаварылі, у якіх умовах гэты візіт магчымы, — адзначыў Макей. — Важная выніковасць гэтага візіту". Паводле яго слоў, прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію мусіць даць новы імпульс у развіцці супрацоўніцтва краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі