Рыгора Барадуліна пераклалі на японскую мову

У Токіо тысячным тыражом выйшла кніга вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе на японскую мову "Малітва ветру".
У выданне ўвайшлі вершы са зборніка "Ксты" і "Быць”. Нагадаем, за кнігу духоўнай паэзіі "Ксты" Барадулін намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2007 года.

Аўтар перакладу — былы супрацоўнік японскай амбасады ў Беларусі Кашына Гоў. Дарэчы, раней ён перакладаў творы Алеся Адамовіча і Уладзіміра Караткевіча. 9 жніўня, ва ўгодкі атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі, кніга вершаў Барадуліна была прадстаўленая мэру горада і мясцоваму каталіцкаму архібіскупу.

У прэзентацыях удзельнічалі японскія журналісты і беларускія дыпламаты, у тым ліку часовы павераны ў справах Беларусі ў Японіі Леанід Бацяноўскі — аўтар прадмовы да зборніка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі