Рыгор Кастусёў: Партыя БНФ ускладае адказнасць за разгон акцыі на ўлады

Вечарам 20 снежня кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў на пытанні журналістаў. Па словах кандыдата ў прэзідэнты ад партыі БНФ, журналісты БТ задавалі яму правакацыйныя пытанні.
Кастусёў: “Але я не назваў ніводнага прозвішча, я не даў ацэнку ніводнаму кандыдату на пасаду прэзідэнта. Я лічу іх пацярпеўшымі”.

Пра падзеі 19 снежня Кастусёў заявіў – цалкам верагодна, што правакацыі былі справай рук спецслужбаў:

“Выбарчы штаб партыі БНФ рашуча асуджае масавыя фальсіфікацыі выбараў з боку беларускіх ўладаў, а таксама правакацыі на плошчы і брутальны разгон мірных удзельнікаў акцыі пратэсту ў Мінску. Мы лічым, што вынікі выбараў, якія забяспечылі такімі гвалтоўнымі дзеяннямі, не могуць быць прызнаныя свабоднымі і справядлівымі ні беларускім грамадствам, ні міжнароднай супольнасцю”.


Партыя БНФ ускладае адказнасць на ўлады, – дадаў Кастусёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі