Румас: Чыноўнікі вырашылі, што футбольны канал беларусам не патрэбны

Румас: Чыноўнікі вырашылі, што футбольны канал беларусам не патрэбны

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас патлумачыў, чаму бліжэйшым часам у Беларусі не будзе футбольнага тэлеканала.

"На жаль, чыноўнікі вырашылі, што футбольны канал беларусам не патрэбны — ёсць "Беларусь 5". І не важна, што бюджэтных грошай там не планавалася: канал ствараўся на сродкі АБФФ і "Сетанты". Важна — што захацелі зайсці на іх палову поля, стварыць канкурэнцыю за гледача", — перадае tribuna.com словы Румаса.

Кіраўнік федэрацыі дадаў, што забароны не распаўсюджваюцца на інтэрнэт, таму АБФФ будзе ўкладаць грошы ў інтэрнэт-трансляцыі і паляпшаць іх якасць. "Кожны матч вышэйшай лігі мы будзем паказваць мінімум трыма-чатырма камерамі. Акрамя гэтага, перадамо правы на паказ рэгіянальным каналам, кабельным сеткам", — падзяліўся Румас далейшымі планамі.

Футбольны канал планавалася стварыць на базе беларускага прадстаўніцтва міжнароднага тэлеканала "Сетанта Спорт", які цяпер транслюецца на кабельным тэлебачанні. Пад новы праект была зарэгістраваная кампанія "Свой футбол". Заснавальнікамі кампаніі сталі Беларуская федэрацыя футбола і "Белсетанта". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі