"Рублёўскі" можа заплаціць штраф у 500 мільёнаў за пратэрмінаваны тавар

Праверкі выявілі, што ў кожным гандлёвым аб'екце з ліку правераных няправільна афармляліся цэннікі, у 80%  — прадаваўся тавар з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. У кожнай другой краме парушаліся ўмовы захоўвання прадуктаў, паведамляе interfax.by са спасылкай на Міністэрства гандлю.



Па інфармацыі Мінгандлю, у адпаведнасці з заканадаўствам на сетку крамаў "Рублёўскі" могуць быць накладзеныя адміністрацыйныя штрафы на суму больш за 500 мільёнаў рублёў.



Раней гандлёвая інспекцыя Мінгандлю правяла аналагічныя праверкі крам сеткі "Еўраопт". У траціны крам гэтай сеткі прадаваліся  пратэрмінаваныя прадукты. ТАА "Еўрагандаль" пагражаў штраф на 450 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі