Рубель у Беларусі 26 снежня аслабеў да ўсіх валют

Рубель у Беларусі 26 снежня аслабеў да ўсіх валют

26 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. На фоне беспаспяховых перамоваў, якія напярэдадні прайшлі ў Маскве паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, рубель аслабеў у адносінах да ўсіх валютаў.

Курс долара ЗША павялічыўся з 2,1408 да 2,1507 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,4354 да 4505 рубля. Расійскі рубель таксама падаражэў — за 100 расійскіх сёння даюць 3,1132 беларускага рубля (у суботу — 3,1074).

Курс рубля аслабеў да кошыка валют на 0,34%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі